Наша мэта
Матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў Беларусі.
ЧАМУ МЫ ЛІЧЫМ ГЭТА ВАЖНЫМ?
Рэальная падтрымка найбольш актыўнай і таленавітай моладзі Беларусі.
Карпаратыўная і сацыяльная адказнасць перад будучыняй Беларусі.
Дэманстрацыя салідарнасці не на словах, а на справе!
Хачу далучыцца!
Атрымаць пацвярджэнне
Пералічыць унёсак
Цудоўна, спецыяльна для гэтага быў створаны наш сайт! Тут вы можаце атрымаць усю неабходную інфармацыю пра Стыпендыю.
Праз наш сайт вы можаце пералічыць грошы наўпрост на PayPal рахунак. Грошы таксама можна перадаць ужывую праз нашых прадстаўнікоў.
Мы звяжамся з вамі на працягу 24 гадзін праз пошту альбо званок. Атрымаўшы пацверджанне, вы будзеце таксама праінфармаваныя пра стыпендыяльны фонд, вашую ролю ў ім і наступныя крокі.
Для вас гэта таксама важна?
Далучайцеся!
У 2015-2016 гадах:
84
3220 BYN
21
2
Атрымана заявак
Стыпендыяльны фонд
Колькасць фундатараў
Стыпендыятаў
ФУНДАТАРЫ І ЗАСНАВАЛЬНІКІ:
Ганаровыя чальцы Рады Стыпендыі імя А.Смоліча
Аркадзь Смоліч — герой маёй кнігі "Імёны Свабоды". Для мяне Смоліч — ня толькі таленавіты навуковец, але і ідэоляг беларускай сацыял-дэмакратыі, адзін з "бацькоў" БНР, міністар асьветы ў яе першым урадзе. Думаю, што прыемна і адказна атрымаць прэмію імя такога міністра. Спадзяюся, што яе ляўрэаты таксама будуць ідэолягамі беларускіх незалежніцкіх партый і міністрамі будучай
дэмакратычнай эўрапейскай Беларусі.
Уладзімір Арлоў
Гісторык, пісьменнік і паэт
Я раю падтрымаць Стыпендыю імя А.Смоліча, бо для Беларусі істотна атрымаць новае пакаленне, новую генерацыю, людзей, неабыякавых да лёсу сваёй Радзімы, людзей, якія дбаюць пра будучыню гэтай Радзімы.
Лявон Вольскі
Музыка і літаратар

Я падтрымліваю Стыпендыю імя Аркадзя Смоліча таму, што лічу гэта выбітнай сацыяльнай з'явай, якая накіравана на тое, каб зрабіць культурнае і грамадскае жыццё Беларусі значна лепей, чым яно ёсць.
Віталь Гуркоў
Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе