Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча
Стыпендыят 2016 года: Дзмітрый Быліновіч
Дзмітрый Быліновіч — студэнт факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта (БДУ). У якасці куратара навукова-папулярнага і адукацыйнага праекта "Курылка Гутэнберга" збірае вакол сябе сотні беларускіх маладзёнаў, што цікавяцца навукай. "Курылка Гутэнберга" - некамерцыйны навукова-папулярны і адукацыйны праект, які, дзякуючы ўдзелу маладых навукоўцаў, у простай і цікавай форме знаёміць усіх прысутных з апошнімі дасягненнямі ў розных сферах навукі.

За год працы ў Мінску лекторыі "Курылкі Гутэнберга" наведала больш за 1500 чалавек. У 2017 годзе чакаецца шмат новых і цікавых мерапрыемстваў.