Стыпендыятка 2015 года: Ганна Смірнова
Ганна Смірнова - студэнтка архітэктурнага факультэта БНТУ. Ужо некалькі гадоў у якасці куратара моладзевага летніка "Любча над Нёманам" яна каардынуе рэстаўрацыйныя працы ў Любчанскім замку. Дзякуючы плённай працы Ганны і іншых валанцёраў, за апошнія гады Любчанскі замак значна аднавіў свой выгляд.

Любчанскі замак – адзіны замак Беларусі, які рэстаўруецца сіламі грамадскасці і валанцёраў.
Гісторыя валанцёрства Ганны пачынаецца ў 2012 годзе, калі яна выпадкова трапіла ў Любчанскі замак. Сёлетні летнік "Любча над Нёманам" сабраў у Любчы каля 100 студэнтаў-архітэктараў і валанцёраў з усёй Беларусі. За 10 дзён працаў было праведзена мноства кансервацыйных і рэстаўрацыйных работ: аднаўленне і ачыстка старых цэглаў для рэстаўрацыі кладкі вежы, рэстаўрацыя кладкі, вываз смецця і падрыхтоўка трэцяга ўзроўня Уязной вежы для замены долу. Таксама быў праведзены раскоп падмурку страчанай вежы і шматлікія іншыя работы.