Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча
Стыпендыят 2018 года: Мікалай Заяц
Мікалай Заяц — студэнт 4 курса факультэта журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта, спецыяльнасць "Мэнэджмэнт СМІ". Мікалай з'яўляецца кіраўніком і заснавальнікам лэйбла MZ production — праэкта, які спрыяе развіццю сучаснай беларускай культуры. Ужо больш за 6 гадоў каманда праекта працуе на карысць развіцця нацыянальнай культуры і мастацтва, займаецца распаўсюджваннем беларускай музыкі і падтрымлівае маладых беларускіх выканаўцаў.
З 2012 года MZ production арганізавалі некалькі дзясяткаў уласных канцэртаў, а таксама займаліся суарганізацыяй і падтрымкай больш за 150 культурна-масавых праектаў-мерапрыемстваў у краіне.