Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча выдаецца студэнтам і студэнткам беларускіх вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.
Будуем будучыню ўжо зараз!
Атрымай стыпендыю!
У вас ёсць уласны культурніцкі, сацыяльны ці грамадзкі праект альбо ініцыятыва? Вы робіце Беларусь лепшай? Тады вы можаце прэтэндаваць на падтрымку ад нас! Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча – гэта нашая ўдзячнасць найбольш актыўным і ініцыятыўным студэнтам і студэнткам Беларусі. Мы прымаем заяўкі на стыпендыю
да 16 снежня!
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча выдаецца студэнтам і студэнткам беларускіх вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.
ПРА СТЫПЕНДЫЮ
Нашая мэта - матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі!
Аркадзь Смоліч – выбітны беларускі грамадска-палітычны дзеяч, асветнік і навуковец, адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 года), Народны сакратар асветы БНР, пачынальнік Таварыства беларускай школы. Прафесар і загадчык кафедры геаграфіі БДУ, член Прэзідыума Беларускай Акадэміі Навук.
ХТО МОЖА ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА СТЫПЕНДЫЮ
Кіраўнікі альбо каардынатары/адміністратары грамадскіх ці сацыяльных ініцыятываў/праектаў, якія рэалізоўваюцца ў Беларусі ці для Беларусі.
Ваш праект або ініцыятыва ўсё яшчэ ў стадыі рэалізацыі і яна з'яўляецца актыўнай.
Вы дзейсны навучэнец ВНУ ці ССНУ ў Беларусі. У 2019 годзе вы ўсё яшчэ будзеце студэнтам ці студэнткай (распачнеце новы навучальны год восенню 2019 года).
Усё так?
Тады чакаем вашай заяўкі да 16 снежня!
Стыпендыя выдаецца на адзін каляндарны год, па 100 BYN штомесяц.
Стыпендыяльны фонд на 2019 год - 1200 BYN!
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча з'яўляецца Першай грамадскай стыпендыяй у Беларусі.
Стыпендыяльны фонд збіраецца шляхам добраахвотных ахвяраванняў, а яе штомесячная выплата з'яўляецца вышэйшай за дзяржаўныя ўніверсітэцкія стыпендыі.