smolich.by

Стыпендыятка 2019 года

У 2019 годзе Стыпендыю памерам 1500 BYN атрымала..

Алеся Вакуліч — студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта, спецыяльнасць "беларуская філалалогія і дзелавая камунікацыя". Алеся з'яўляецца адной з кіраўнічак і сузаснавальніцай найбуйнешага студэнцкага інфармацыйнага кластэра - "Отчислено", аснова якога аднаіменны тэлеграм-канал.

Разам са сваім калегай Ігарам, Алеся займаецца працай над каналам на працягу 1.5 года. За гэты перыяд "Отчислено" дамагліся 26-тысячнай студэнцкай аўдыторыі. Менавіта праз гэты тг-канал сотні студэнтаў маюць магчымасць падзяліцца тым, што ім баліць, як парушаюцца іх правы.

"Отчислено" з'яўляецца не толькі найбуйнешым студэнцкім інфармацыйным кластэрам, але і аднім з найбуйнейшых і ўплывовых тэлеграм-каналаў Беларусі, бум якіх як раз і прыйшоўся на 2018-2019 гг.

Акрамя асвятлення студэнкіх праблемаў анлайн, "Отчислено" таксама займаюцца іх падыманнем і вырашэннем афлайн. Так яны непасрэдна паўплывалі на магчымасць наведвання стыдаёна БДМУ жыхарамі студэнцкай вёскі на Петроўшчыне ў Мінску.

Разам з Моладзевым Блокам "Отчислено" зрабілі адзін з найбольш нашумелых і медыйных мітынгаў у 2019 - рэйв-манстрацыю на вуліцы Зыбіцкай 16 лістапада 2019.

Прыклады таго, як "Отчислено" асвятляюць і вырашаюць праблемы Петроўшчыны

Рэйв-манстрацыя, арганізаваныя Моладзевым Блокам пры падтрымцы "Отчислено"

Навігацыя