Аркадзь Смоліч — выбітны беларускі грамадска-палітычны дзеяч, асветнік і навуковец, адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 год), першы народны сакратар асветы БНР, пачынальнік Таварыства беларускай школы. Прафесар і загадчык кафедры геаграфіі БДУ, член Прэзідыума Беларускай Акадэміі Навук.