Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча
Падтрымліваем моцных ды ініцыятыўных
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча — гэта першая народная прэмія для студэнцтва Беларусі. Наша мэта — матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі.
Хто можа прэтэндаваць?
Стыпендыя Смоліча выдаецца студэнтам і студэнткам беларускіх вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць, якая спрыяе развіццю грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Якія ўмовы і сума Стыпендыі?
Стыпендыяльны фонд у 2019 годзе складае 1500 BYN! Стыпендыя выдаецца на 2020 год, па 125 BYN штомесяц. На працягу 2020 года стыпендыят павінен заставацца навучэнцам беларускай вышэйшай ці сярэдне-спецыяльнай навучальнай установы і таксама рэалізоўваць свой уласны праект ці працягваць актыўна ўдзельнічаць у грамадскай дзейнасці.
Як атрымаць Стыпендыю?
1
Даслаць анлайн-заяўку

У заяўцы трэба будзе коратка распавесці пра сябе і сваю грамадскую дзейнасць. Неабходна будзе запоўніць анлайн форму да 26 снежня.
2
Прайсці адбор

Арганізацыйная каманда Стыпендыі калегіяльна
адбярэ 10 самых якасных і цікавых заявак на працягу 3-ох дзён, пасля чаго фіналісты будуць запрошаны на афлайн імпрэзу.
3
Зрабіць афлайн-прэзентацыю

Фіналісты павінны будуць прыйсці на фінал ды прадставіць 10 хвілінную прэзентацыю сваёй дзейнасці публічна, пасля чаго журы з фундатараў прыме канчатковае рашэнне.
Стыпендыя носіць імя выбітнага
асветніцкага дзеяча Беларусі — Аркадзя Смоліча
Даслаць заяўку на Стыпендыю анлайн
Зрабіце першы крок для атрымання падтрымкі, якую вы заслужылі. Падайце заяўку анлайн і прэтэндуйце на атрыманне першай народнай прэміі для актыўнага студэнцтва! Дэдлайн 26 снежня!
Даслаць заяўку анлайн